top of page

Іх сустрэчу прадвызначыў  час…

31 сакавіка ў Сёмкаўскай сярэдняй школы адбылася творчая сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай Інай Мікалаеўнай Фраловай, якая прэзентавала свой  зборнік вершаў для дзяцей «Рамонкі на асфальце».

Іна Мікалаеўна з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў, аўтарам  зборнікаў вершаў для дзяцей і падлеткаў. Паэтычныя зборнікі паэткі вытрымалі некалькі выданняў.

Героі кніг Інны Фраловай  гарэзы і свавольнікі, якія не могуць сядзець на месцы, а імкнуцца ўвесь час наперад, таму заўсёды траплюць у розныя неверагодныя сітуацыі. 

Акрамя пісьменніцкага таленту, Інна Мікалаўна валодае дарам выдатнага апавядальніка – на працягу ўсёй сустрэчы вучні слухалі яе прамову з непадробнай цікавасцю. Увага  вучняў падтрымлівалася дзякуючы добразычлівай атмасферы, уменнем госці наладзіць кантакт з рознаўзроставай аўдыторыяй. Мерапрыемства прайшло ў гульнёвай форме.

Цёплай атмасферы мерапрыемста спрыяла і тое, што адбылася доўгачаканая сустрэча  вучаніцы (Іны Мікалаеўны Фраловай) з любімым настаўнікам і класным кіраўніком (Цэдрык Людмілай Міхайлаўнай- сацыяльны педагог нашай школы).  Вучаніца і настаўніца падтрымліваюць сяброўскія адносіны больш за 30 гадоў, бо ўпершыню  сустрэліся ў 1983 годзе ў СШ №15 г.Мінска.  

Госця распавяла аб працэсе напісання літаратурнага твора, як нараджаецца рыфма і што для гэтага патрэбна. Вучні змаглі прадставіць увазе пісьменніцы свае паэтычныя спробы. І атрымалі ад яе шчырыя пажаданні поспеху ў далейшым развіцці сваіх творчых здольнасцей.

Вершы, прачытаныя пісьменніцай, не пакінулі абыякавым ні аднаго слухача ў зале. Кожны твор, які прагучаў,  знайшоў шлях да сэрца слухача.

Сустрэча з пісьменніцай прынесла ўсім масу станоўчых эмоцый і стала для многіх дзіўным і цікавым адкрыццём. На прыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія з набыццём кніг.

Пераможцы конкурса "О, Беларусь, мая шыпшына!" ў намінацыі за лепшую тэатралізацыю да твора У.Дубоўкі

bottom of page