Літаратурна-творчае аб'яднанне
Ветразь надзеі
Шчасце жыць у Беларусі
Як жа добра, што мы дзеці,
Можам жыць у мірным свеце,
Радавацца сонцу, кветкам і
Рунеючым палеткам.
Тут і рэкі, і азёры,
Неба чыстага блакіт.
І бязмежныя прасторы,
Як зялёны аксаміт.
У небе жаўраначка спевы,
Жыта ў полі, васілёчкі,
Ветру цёплага павевы,
А ля красак- матылёчкі.
Усё навокал так прыгожа,
Так усё проста і так гожа!
Хочацца ад шчасця пець,
Зоркай у неба паляцець.
Тут прытулак ад нянасцяў,
Свет бацькоўска агня,
Бо Радзіма-гэта шчасце,
І любоў, і дабрыня.
Белы бусел у сінім небе
Над Радзімаю ляціць.
Як жа добра і шчасліва
У краіне мірнай жыць!
Аўтар: Паповіч Вікторыя
Прысвячэнне У.Караткевічу
Пальцы жоўтых кляновых лістоў
Ціха адлічваюць час на паперы.
Час нараджае слаўных сыноў,
Сэрцам адданых радзіме і веры.
Нарадзіла яго зямля беларуская,
Простага, шчырага і пяшчотнага.
Такога свайго і такога роднага,
І ў сэрцах нашых такога народнага.
Караткевіч- сын радзімы..
Ён паэт і сцэнарыст.
І рамантык, і гісторык,
Палымяны публіцыст.
Прыклад гонару, сумлення
Яго дзейнасць і жыццё.
А гісторыя ў асобах
Не адыдзе ў небыццё.
Яго казкі навучылі
Нас старэйшых паважаць.
Мудрасць слухаць, “хоць слабую”.
Бацькоў нямоглых шанаваць.
Выпраўлялі ў падарожжы,
Каб, вярнуўшыся дамоў,
Адчуваць сябе шчасліва
Пад крылом белых буслоў.
Добра тут пад абразамі
У роднай хаце спачываць.
Верашчаку з калдунамі,
а глазуху ды з блінцамі
На сняданак паспытаць.
З Беларэцкім шукаць праўды,
таямніцу разгадаць,
Не баяцца “палявання”,
Спрыт, упартасць праяўляць.
А з Загорскім навучыцца
Мову родную любіць.
Смак адчуць і водар хлеба,
Справядлівым заўжды быць.
Сваім словам палымяным
Навучыў зямлю любіць.
Каб сумленным і адданым,
Патрыётам верным быць.
Аўтар: Паповіч Вікторыя
Наш Скарына
Наш славуты зямляк Скарына,
Мы заўсёды ўдзячны табе.
Слова роднае, як “паходню”,
нёс у народ у непрагляднай цьме.
Так імкнешся ты да навукі,
Што ў Кракаў вучыцца ідзеш.
А пасля яшчэ Вільня і Прага,
Нават Падую здзіўляеш.
Ты паэт - патрыёт і асветнік,
Беларускага слова штукар.
І ў Вільні вядомы, і ў Празе
Менавіта як першадрукар.
І вось шостага жніўня з’явіўся
Упершыню беларускі “Псалтыр”.
Людзям простым ён стаў дапамогай,
Бо крыніцаю мудрасці быў.
Заснаваўшы друкарню ў Вільні,
Ты пакінуў нашчадкам свой плён:
Слова роднае ў пераплёце,
І за гэта зямны наш паклон.
А Цяпінскі Васіль, Сымон Будны-
Прадаўжальнікі справы тваёй.
Запавет той адзіны спраўлялі:
Неслі словы асветы з душой.
Адчуваем мы толькі гонар,
Што 500 год таму назад,
Хлопец з Полацка, наш Скарына,
Кнігадрук свой пачаць быў рад.
Аўтар: Паповіч Вікторыя
Баба-Яга
Баба-Яга – касцяная нага.
З мяцёлкай сваёю заўсёды яна.
Трымае мяцёлку ў руцэ і ляціць.
І надта пужае дзяцей і крычыць.
Але калі даць ёй цукерку смачную,
То можна ўбачыць Ягулю другую.
Хоча яна сябраваць ужо са мною,
І больш не пужае мяцёлкай сваёю.
Аўтар: Жукаў Сяргей
Зюзя
Нашы продкі шанавалі
Бога Зюзю з валасамі.
Што як снег блішчаць на сонцы,
Калі гляне ён у аконца.
Каб не зліць ляснога дзеда
Запрашалі да абеда.
Спрабавалі так задобрыць,
Збожжа каб не змог папорціць.
Аўтар: Стальчук Назар
Дамавік
Дамавік жыве пад печкай.
Уночы ходзіць ён са свечкай.
Любіць ён паслухаць дожджык,
Выпіць кавы, з’есці коржык.
Дамавік прысеў у кошык,
Звесіў ён малыя ножкі,
Бо ляжалі ў тым кошыку
і брусніцы, і марожка.
Ягад трошкі ён паеў,
Спаць ён хутка захацеў.
Ледзь дабраўся ён да ложка.
Не ішлі малыя ножкі.
Аўтар: Літвін Дар’я
Дамася
Сярод усіх істот міфічных
Мне спадабалася Дамася.
Яна да нас вякоў антычных
З’явілася, як на паласе.
Жыве яна ў кожнай хаце
І зберагае родны кут.
Дапамагае ў розных справах
Заўжды стварае там уют.
Сама рупліва, дамавіта.
Любіць вельмі дзетак малых.
Як захварэюць менавіта
Яна ім носіць зёлкі-травы.
Аўтар: Млечка Іван
Лесавічок
Жыве ў лесе Лесавічок.
Ён вельмі добры старычок.
Збірае ягады, грыбы ў кошык
Маленькім дзецям.
Прыйдзі да яго з падарункам
І пагуляем з ім.
З добрым старычком-
Старым Лесавічком.
Аўтар: Банковіч Дана
Палявік
У палях, у лугах Палявік валадарыў.
Ён людзям ураджай дараваў.
Палявік ля каменя хаваўся і
Заўсёды макрэчы баяўся.
Ён аблічча змяняў: то хлапцом маладым,
то дзядулям старым выглядаў.
Страшным ценем рабіўся хутчэй і
Ішоў палахаць людзей.
Аўтар: Кавалёў Арцём
Лесавік
Па лесе ходзіць Лесавік.
І чуцен у лесе яго крык.
Ён крычыць таму,
што ён заве вятроў.
Вятры сабраліся ў віхор,
Каб ахладзіць у спякоту жывёл.
Бо Лесавік з жывёламі сябруе,
І гатовы ім дапамагаць.
Аўтар: Рабушка Багдан
Дамавік
Мы прыехалі дадому.
Там завёўся Дамавік.
Пакарміў ён усіх жывёлаў
І ў хвіліну хутка знік.
Прыгатаваў ён нам сняданак,
Ён прыбраўся на пліце.
І папіў гарбаты з намі.
Яму споўнілася сто лет.
Вось дзянёк на славу,
Хто не верыць ён мой дзед.
Аўтар: Доўгі Уладзіслаў
Прысвячэнне…
Пясняр беларускі, Максім Багдановіч,
Так шчыра мне хочацца дзякуй сказаць!
Паэт, перакладчык, празаік і крытык,
Усіх дасягненняў мне і не назваць.
Праз вершы цудоўныя, дзіўную прозу,
Мяне навучыў ты Радзіму любіць.
Пра прыгажосць беларускай прыроды
З гонарам усюды магу гаварыць.
За век свой кароткі, няшчасную долю
Ты столькі стварыў, пераклаў і спазнаў,
Што нават з Купалам і Коласам побач
У сэрцы маім ты заўсёды стаяў.
Аўтар: Бажко Мацвей
Дзядзька-кухар
Суддзя, настаўнік, гумарыст,
Псіхолаг, знаўца і артыст.
Увішны, жвавы, смелы,
Спраўны, верны і ўмелы.
Нястомна мог дзяцей ён забаўляць,
Такога дзядзьку толькі пажадаць!
Аўтар: Бажко Мацвей
Дзядзька-майстар
Усталі сёння з дзядзькам уранку,
Рашылі ладзіць мы буслянку.
На дуб у двары ўсцягнулі кола
І прычапілі, а наўкола-
Такі абрыс вачам адкрыўся,
Што кожны, хто залез, дзівіўся,
Як Нёман велічна разліўся,
Люстэркам так блішчыць, здаецца,
Што сонца гукае, трасецца.
А бусел ходзіць важна ў ботах
Па прыбярэжжах, па чаротах.
Шчаслівая дзятва гукае:
Гэй, бусел, бусел, што лятае!
Ці бачыш ты нашу буслянку,
На дубе моцным каля ганку?
Хутчэй ляці, хутчэй сяліся
Ды з намі моцна падружыся.
А дзядзька наш у вус смяецца,
Яго мы любім ад усяго сэрца!
І дзядзька нам распавядае:
Дзе бусел быў, дзе ён блукае,
Праз свет увесь дамоў лятае.
І кажа нам: “Вы беражыце
Свой край і васількі ў жыце.
Бо бусел ведае, ён знае,
Ён па ўсіх палях лятае.
Няма найлепшай ва ўсім свеце
Зямлі, як беларускай, дзеці.
Аўтар: Бажко Мацвей
Маёй мове…
Мова мая беларуская,
Мова з далёкіх вякоў,
Ты праслаўляла, шаноўная,
Мудрых маіх землякоў!
Ты ад Скарыны да Коласа
Была ў заняпадзе не раз,
Але ўздымалася, кволая,
І ішла ў сучаснасці час!
Зараз цябе не ўшаноўваем,
Не зберагаем, як скарб.
Мова ты родная, матчына,
Не чуем цябе кожны раз
Мы і ні ў хаце, на досвітку,
Ні ў завірухах жыцця,
Стала трасянкаю ўся.
Калі не здолеем вывучыць
Ды зберагчы ад бяды
Мову пявучую, шчырую,
Як будзем звацца тады?
Аўтар: Бажко Мацвей
Зіма
Прыгожыя, зіхоткія сняжынкі,
Нібы маленькія таемныя іскрынкі,
Віруюць, кружацца, смяюцца,
Стаць найлепшымі танцоркамі імкнуцца.
Падхопленыя снежнаю завеяй,
Вясёлым ветрыкам і лёгкаю пургой
Іскрынкі не разлучаны з надзеяй
Сутрэцца тут наступнаю зімой.
Аўтар: Бажко Мацвей